×
Основной государственный информационный ресурс
в сфере молодежной политики

Республиканское молодежное общественное объединение "Студенческое этнографическое общество"

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства (СЭТ) – рэспубліканская моладзевая грамадская  арганізацыя, заснаваная ў 1995 г., калі прайшла першая этнаграфічная экспедыцыя сяброў арганізацыі. Тады былі даследаваны Жыткавіцкі і Лельчыцкі раёны Гомельскай вобласці. СЭТ афіцыйна зарэгістравана ў 2002 г.

 Сёння СЭТ – аб’яднанне этнографаў, майстроў і зацікаўленай моладзі, якіх турбуе знікненне беларускай традыцыйнай культуры. Сябры СЭТ вывучаюць яе, пераймаюць разнастайныя кампаненты, актуалізуюць традыцыйныя прынцыпы ды светапогляд у сучасным (збольшага гарадскім) асяроддзі.
Сярод накірункаў працы таварыства: этнаграфічныя экспедыцыі (больш за 20 у розныя раёны Беларусі), стварэнне і апрацоўка навуковага архіву і этнаграфічных калекцый, выпуск фальклорных матэрыялаў у выглядзе друкаваных выданняў і кампакт-дыскаў, арганізацыя дзейнасці фальклорных маладзёвых гуртоў, гурткоў па навучанні моладзі народным рамёствам і традыцыйным відам мастацтва, мастацкіх выстаў, акцый экалагічнага характару і навуковай працы студэнтаў, правядзенне народных святаў і абрадаў, лекцый і семінараў
З 2014 г. СЭТ афіцыйна акрэдытаваная пры ЮНЭСКА як кансультант па пытаннях нематэрыяльнай спадчыны.

Контактные данные: 220036, г. Минск, ул. К.Либкнехта, 112, пом. 1Н, тел. +375 17 302 02 48;+375 17 30202 54