ОСНОВНОЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЙ РЕСУРС
В СФЕРЕ МОЛОДЕЖНОЙ ПОЛИТИКИ

Вось я і прыйшла!

21 января – 30 января

Спектакль “Вось я і прыйшла!” – прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя.

попрорп.jpg

Запрашаем у дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А затым яшчэ адна… І яшчэ адна… Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б'юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..

Рэжысёр Аляксандр Бародка аб спектаклі: “Спектакль “Вось я і прыйшла!” – увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны. Музыка будзе вельмі разнажанравая: і кабарэ, і госпел-джаз, і народная песня...”

У аснове спектакля – аповесць Данііла Хармса “Старая”, а таксама ўрыўкі з празаічнага зборніка “Выпадкі”, вершаваныя творы і дзённікі пісьменніка.

Ролі выконваюць:

Хармс – Алесь Ніканенка, Сцяпан Краўчук

Сакердон – Максім Карасцялёў , Сяргей Шымко

Старая 1 – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч

Старая 2 – Надзея Цвяткова

Старая 3 – Наталля Халадовіч, Юлія Гружэўская

Старая 4 – Вераніка Буслаева

Дамачка з булачнай – Юлія Лазоўская, Дар’я Лазарчык

Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракту.

Возрастное ограничение: 16+

Дата: 21-30 января

Место: г. Минск, ул. Кропоткина, 44

Время: с 19:00

Цена: 36 р.

загрузка карты...