ОСНОВНОЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЙ РЕСУРС
В СФЕРЕ МОЛОДЕЖНОЙ ПОЛИТИКИ

ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ

05 января

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай, сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. 
шлюб.jpg

І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Рэжысёр Юрый Пахомаў паставіў на Коласаўскай сцэне гісторыю пра тое, як часта блізкія людзі, якія жывуць разам доўгі час, нічога адно пра аднаго не ведаюць. Нам і сёння не хапае душэўнай цеплыні, мы гатовыя хутчэй адштурхнуць чалавека, чым наблізіць, прытуліць яго да сябе. «Варта цаніць тое, што ў цябе ёсць», – упэўнены Юрый Пахомаў.

Эдуарда дэ Філіпа напісаў п’есу «Філумена Мартурана» ў 1946 годзе. Пастаноўка мела такі поспех, што акцёры былі запрошаны рымскім Папам Піем XII на прыватную аўдыенцыю. П’еса і сёння ставіцца па ўсім свеце і некалькі разоў была экранізаваная. Здымкі самага вядомага фільма «Шлюб па-італьянску» ажыццявіў Віторыё дэ Сіка, галоўныя ролі сыгралі Сафі Ларэн і Марчэла Мастраяні.

Продолжительность спектакля - 2 часа с антрактом.

Возрастное ограничение: 16+

Дата: до 5 января

Место: г. Витебск, Замковая ул., 2

Время: с 18:00

Цена: от 22 р.


загрузка карты...