ОСНОВНОЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЙ РЕСУРС
В СФЕРЕ МОЛОДЕЖНОЙ ПОЛИТИКИ

Премьера «Гамлет»

30 июля

«Гамлет» актуальны заўсёды. Межы дабра і зла, барацьба за ўладу і філасофскія роздумы пра жыццё, чысціня і бруд пачуццяў... Самыя розныя тэмы гарманічна спалучаюцца ў самай вядомай п’есе Уільяма Шэкспір, якая больш за 400 год ставіцца на сцэнах усяго свету.

af0cd22993aff2688a04187519cff345.png

Неверагодна напружаная па сюжэце гісторыя пра маладога прынца Дацкага, які помсціць за смерць бацькі. Ён жадае справядлівасці — ад дзядзькі, сённяшняга караля Клаўдзія і ад маці Гертруды, якая стала жонкай Клаўдзія, праз два месяцы пасля забойства мужа. Спектакль задае пытанні, на якія гледачы могуць самі знайсці адказы. Ці сапраўды Гамлет кахае Афелію? Магчыма, здань бацькі прынца – толькі правакатар свайго сына? Гамлет сапраўды звар’яцеў ці з’яўляецца ўдалым маніпулятарам сітуацыі, каб паспяхова ажыццявіць план помсты?

Дата:  30 июля

Место: Витебск, ул. Замковая, 2, Драматический театр им. Я.Коласа

Время: 19:00

Цена: от 20 руб.

Возрастные ограничения: 16+

загрузка карты...