Паўлінка
Гэты спектакль першым мог бы патрапіць у кнігу тэатральных рэкордаў, калі б такая існавала: нідзе ў свеце пастаноўка не жыве на адной сцэне амаль 70 год, выхоўваючы новыя і новыя пакаленні гледачоў і артыстаў. Па ім можна ствараць асобны слоўнік крылатых выразаў ці пісаць падручнік па акцёрскім майстэрстве. “Паўлінка” – гэта легенда беларускага тэатра, якая кожнай хвілінай сцэнічнага дзеяння далучае да нацыянальнай культуры.
Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1943 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.
Мастак – Барыс Малкін
Кампазітар – Яўген Цікоцкі
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам.
Возрастное ограничение: 12+
Дата: 3 января
Место: г. Минск,ул. Энгельса, 7
Время: с 19:00
Цена: от 11 р.