Единство в словах и делах: поздравляем с праздником!
Сегодня мы отмечаем День народного единства — праздник, который символизирует сплоченность нашего народа и любовь к Родине.

В рамках празднования прошел Республиканский диктант. В 11:00 все желающие присоединились к прямой трансляции на YouTube, чтобы проверить свои знания родного языка. Текст о наших ценностях и истории читал известный блогер Андрей Максимов. А проверить правильность написания диктанта вы можете далее:
Дзень народнага адзінства
На Зямлі налічваецца да чатырох тысяч народнасцей і народаў і толькі каля двухсот агульнапрызнаных дзяржаў. Відавочна, што толькі малая частка народаў мае ўласную дзяржаўнасць. Беларусы – адзін з такіх народаў! Сёння адзінства для нас – галоўная ўмова захавання і жыцця нашай дзяржавы, выжывання нас як нацыі.
У 2021 годзе было зацверджана новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Яно адзначаецца 17 верасня.
17 верасня 1939 года вызваленчы паход Чырвонай Арміі паклаў пачатак доўгачаканаму аб’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэта падзея стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, раздзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе. Тады ў выніку заключэння Рыжскага мірнага дагавора значная частка Беларусі ўвайшла ў склад Польшчы. На працягу васямнаццаці гадоў амаль чатыры мільёны чалавек, якія жылі ў Заходняй Беларусі, былі пазбаўлены права гаварыць і вучыцца на роднай мове, развіваць сваю культуру і проста звацца беларусамі.
1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, пачалася Другая сусветная вайна. Над жыхарамі заходняй часткі Беларусі навісла пагроза фашысцкай акупацыі. У гэтых умовах Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і ўзяла пад абарону насельніцтва Заходняй Беларусі. Людзі сустракалі вызваліцеляў кветкамі, аказвалі ім дапамогу.
17 верасня з’явілася для беларусаў святам яднання і свабоды. Народ Беларусі стаў жыць адной сям’ёй, будаваць агульны дом. Адноўленае адзінства перадухіліла пагрозу паланізацыі беларусаў, дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны.
“Калі б не было гэтага дня, не было б нашай краіны і не было б нас. Гэта святы для нас дзень”, – адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Свята народнага адзінства – гэта запавет будучым пакаленням берагчы суверэнітэт, нацыянальную еднасць і мір на роднай зямлі. Заўтра нашай краіны будзе такім, як яго зробім мы з вамі – сённяшняе пакаленне беларусаў.
Мы рады, что столько людей откликнулось и приняло участие! Поздравляем всех с праздником! Берегите друг друга и будьте едины!