Вайна і мір" Талстога: месца дзеяння Беларусь
Вы ведалі, што ў рамане "Вайна і мір" шмат распавядаецца пра беларускія гарады і вёскі, дзе змагаліся героі Талстога?
На выставе прадстаўлены ілюстрацыі да славутага твора, гістарычныя гравюры і рэпрадукцыі, на якіх адлюстраваны апісаныя ў рамане баі, што адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі (пераход праз Неман, бой пад Салтанаўкай, бітва на Беразіне і інш.).
У мастацкім афармленні экспазіцыі шырока выкарыстоўваюцца выявы карцін мінулага з фрагментамі падзей 1812 года ў Беларусі і сучасныя фотаздымкі месцаў бітваў, памятных мясцін і помнікаў героям вайны.
Уваход у дзень адкрыцця вольны.
Спасылка: bellitmuseum.
Дата: 18 апреля - 30 июня
Место: г. Мінск, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, д. 13
Время: з 10:00 да 19:00, панядзелак - выхадны.
Цена: 2,5 руб. - 5 руб.