События
Народнае мастацтва беларусаў – у выставачным праекце «Жывыя крыніцы»!
17 лютага а 17-й гадзіне ў выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 104) у межах Года гістарычнай памяці адбудзецца адкрыццё экспазіцыі “Жывыя крыніцы”.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці падрыхтавала экспазіцыю вырабаў, якія прама ці апасродкавана працягваюць і развіваюць шматвяковыя традыцыі беларускага народнага мастацтва.
Са старадаўніх часоў да сённяшніх дзён беларусамі былі захаваны многія віды і формы традыцыйнай мастацкай творчасці: разьба па дрэве, ганчарства, кавальства, ткацтва, вышыўка, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў. З усіх рэгіёнаў Беларусі ў сталіцу прывезлі працы звыш ста майстроў народнай творчасці.
На выставачным праекце будуць прадстаўлены:
- калекцыя посуду з лазы аматарскага аб’яднання “Вербачка”;
- выцінанкі Людмілы Валковіч-Борыс і Лізаветы Чырвонцавай;
- вышыўка і ткацкія вырабы Марыны Гушчы і Ірыны Забаўскай;
- ганчарны посуд Васіля Логвіна і Мікалая Стрэльчанкі;
- саломапляценне Алёны Грынь і Алы Аўсяннікавай;
- дэкаратыўныя пано ў тэхніцы мастацкіх роспісаў Ірыны Церашковай і Святланы Скавырка;
- вялікодныя пісанкі Вольгі Хачковай;
- дробная гліняная пластыка Васіля Якавенкі;
- вырабы з бісеру Веры Пярмінавай і Алены Артынскай;
- міфалагічныя і фальклорныя лялькі аб’яднання «Папараць-кветка»;
- шмат іншых узораў мастацкіх рамёстваў, якія дэманструюць напрамкі развіцця народнага мастацтва і мастацкіх рамёстваў Беларусі.
Экспанаты – адлюстраванне сапраўднага шляху жыцця беларусаў. За кожным прадметам, за кожным вырабам – ці жыццёвая сітуацыя, ці шчаслівая сустрэча, ці роздум у адзіноцтве. Спадзяёмся, і ў наведвальнікаў яны закрануць запаветныя струны душы, адгукнуцца радасцю, разварушаць пачуцці і ўспаміны з дзяцінства.
На працягу дзеяння выстаўкі пройдуць прэзентацыі і майстар-класы па стварэнні цацак з саломкі, паштовак з выцінанкай і цікавыя сустрэчы.
На адкрыццё ўваход вольны.
Выстаўка будзе доўжыцца да 24 ліпеня. Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Время работы: Пн.-пт. 10.00 - 21.00; сб.-вс. 10.00 - 18.00Стоимость входа:
Кошт квіткоў складае:
- для дарослых – 6,00 руб.;
- для навучэнцаў сярэдніх, сярэдне спецыяльных і вышэйшых устаноў – 3,00 руб.;
- сямейны квіток (2 дарослых і дзіця да 16 гадоў) – 11,00 руб.;
- сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13,00 руб..
Бясплатна:
- шматдзетным сем’ям пры прад'яўленні дакумента;
- дзецям да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, пры прад’яўленні дакумента;
- суправаджаючым групам школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).
Возрастное ограничение: 0+