×
Основной государственный информационный ресурс
в сфере молодежной политики

События

колас.jpg


Выставачны праект «Незабыўны вобраз песняра», прымеркаваны да 140-годдзя са дня нараджэння Якуба Коласа, прадастаўлены Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. У яго ўвайшлі 22 прыжыццёвыя графічныя партрэты Якуба Коласа, выкананыя мастаком Сямёнам Герусам у першай палове 1950-х гадоў. 

Акрамя замалёўкаў Сямёна Геруса на выставе будуць прадстаўлены мемарыяльныя рэчы дома Якуба Коласа (куфэркі, шкатулкі), а таксама яго сямейныя фотаздымкі. У рамках юбілейнай выставы жыхары і госці Віцебска атрымаюць унікальную магчымасць убачыць цікавыя і надзвычай каштоўныя аркушы з выявамі песняра, створаныя з натуры, якія на пачатку 1998 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа набыў у мастака, а таксама мемарыяльныя рэчы пісьменніка, якія вельмі рэдка пакідаюць сцены музея.

Выстава дапоўнена кнігамі Якуба Коласа і партрэтам беларускага класіка, зробленым Абрамам Бразерам ў 1926 годдзе, з фондаў Віцебскага абласного краязнаўчага музея.

Кошт: 4 руб. – дарослыя, 2 руб. – школьнікі, студэнты, пенсіянеры.

Тэлефон для даведак: 8 (0212) 60-15-21; +375 29 750-05-03. 

Падрабязная інфармацыя